20 красавiка 2024, Субота, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтрабанк РФ надрукаваў 363 мільярды расейскіх рублёў

1
Цэнтрабанк РФ надрукаваў 363 мільярды расейскіх рублёў

У Расеі ўключылі «друкарскі станок».

Банк Расеі значна павялічыў уліванні рублёў у банкаўскую сістэму, кампенсуючы адток укладаў фізічных асоб, які прадаўжаецца два месяцы запар, піша finanz.ru.

За верасень ЦБ выдаў банкам 363 млрд расейскіх рублёў у выглядзе крэдытаў па фіксаванай стаўцы і пад заклад не рынкавых актываў.

Агульная запазычанасць банкаўскага сектара перад рэгулятарам за месяц вырасла на 13% і дасягнула 3,128 трлн расейскіх рублёў, вынікае са статыстыкі цэнтрабанка.

Крэдытныя ўліванні за кошт «друкарскага станка» цалкам сышлі на кампенсацыю адтоку раздробных кліентаў, якія за жнівень-верасень забралі 266 рублёў з рублёвых дэпазітаў і 1,7 млрд даляраў (112 млрд рублёў паводле існага курсу) - з валютных.

Галоўнай ахвярай «валютнага кровапускання» стаў Ашчадбанк, які страціў, на ўласныя звесткі, 1 млрд даляраў у жніўні і 0,9 млрд у верасні. 0,8 млрд даляраў фізасобы забралі з Прамсувязьбанка і 0,2 млрд - з ЗГБ (звесткі Fitch).

Адначасова да падтрымкі банкаў падключылася Мінфінансаў. За верасень яно падало 135 млрд расейскіх рублёў у выглядзе дэпазітаў на тэрмін ад 12 дзён да паўгода, павялічыўшы агульную суму ўліванняў з бюджэту да 1,085 трлн.

Статыстыка ЦБ паказвае, што «мы перажываем міні-крызіс у банкаўскім сектары», кажа дырэктар аналітычнага дэпартамента «Лока-Інвест» Кірыл Трэмасаў. «У апошняе дзесяцігоддзе ў нас было два эпізоды маштабнага адтоку банкаўскіх укладаў - у 2008 і 2014 гадах. Абодва адбываліся на фоне дэвальвацыі рубля і росту асцярог што да ўстойлівасці банкаўскага сектара. Цяпер трэці такі эпізод, які пачаўся ў жніўні, пасля таго, як у Кангрэс ЗША быў унесены законапраект, які прадугледжвае санкцыі на расейскія дзяржбанкі», - адзначае ён. Калі адток валютных дэпазітаў можна растлумачыць ростам цікавасці заможных расейцаў да еўрабондаў, даходнасць якіх вышэйшая, чым ва ўкладаў, то вывад рублёвых зберажэнняў - «гэта адназначны індыкатар падзення даверу да банкаўскага сектару, што заўсёды адбываецца ў перыяд крызісаў», кажа Трэмасаў.

Мяняецца мадэль паводзінаў спажыўцоў: насельніцтва адчула дыханне крызісу, што непазбежна будзе мець макраэканамічныя наступствы. Для эканомікі - гэта падзенне спажывецкага попыту, а для банкаў - падвышэнне дэпазітных ставак, якое прадоўжыцца датуль, пакуль у сістэму не адновіцца прыток кліенцкіх грошай, рэзюмуе экспэрт.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках