28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі закрываюцца ўсе крамы «Карона Тэхна»?

19
У Беларусі закрываюцца ўсе крамы «Карона Тэхна»?

У рэгіёнах крамы закрываюцца ўжо ў наступным месяцы.

«Такія чуткі даўно хадзілі, а ўчора кіраўніку аддзела прыйшоў ліст. Усё пацвердзілася», - распавёў onliner.by супрацоўнік адной з крам «Карона Тэхна» ў Менску. З ягоных слоў, рэгіянальныя пункты закрыццё чакае ўжо ў лістападзе, а сталічныя крамы гэтая доля спаткае ў красавіку 2019 года. Прадстаўнікі гандлёвага цэнтра інфармацыю не каментуюць.

- У нас даўно хадзілі размовы пра хуткае закрыццё, але на ўзроўні кіраўніцтва ніякага пацверджання не было. А ўчора мне патэлефанаваў калега і расказаў, што ўсіх сабралі і абвясцілі афіцыйна: працуем да 11 красавіка. Як мне сказалі, наш кіраўнік атрымаў ліст з такой інфармацыяй, хоць асабіста я гэты дакумент у вочы не бачыў. Кажуць, наша месца зойме «5 элемент», - паведаміў мужчына.

Гэтую інфармацыю пацвердзілі і іншыя супрацоўнікі крамаў на ўмовах ананімнасці, хоць дакументы для пацверджання паказаць пакуль не змаглі. «Ліст на кампутары ў начальніка. Доступу няма. Але дырэктарка афіцыйна абвясціла нам пра гэта на пяціхвілінцы», - патлумачыла яшчэ адна работніца гандлёвага цэнтра.

Пацвярджаюць інфармацыю пра закрыццё і прадстаўнікі адной з кампаній-пастаўшчыкоў, якая супрацоўнічае з «Каронай Тэхна». Наўпроставыя канкурэнты сеткі таксама ў курсе нечаканых навін.

- «Карону Тэхна» выкупіў «5 элемент». Будзе рэбрэндынг, - коратка распавёў адзін з дылераў тэхнікі.

У аддзеле маркетынгу «Карона Тэхна» адказваць на пытанне пра магчымае закрыццё адмовіліся без тлумачэння прычын.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках