Актывіст з Берасця: З маленькім сынам трымалі ў РАУС блізу чатырох гадзін
5- 15.10.2018, 21:57
- 12,118
Актывіст распавёў падрабязнасці затрыманняў на акцыі пратэсту супраць акумулятарнага завода ў Берасці.
У Берасці пасля традыцыйнага нядзельнага кармлення галубоў - сімвала пратэсту супраць акумулятарнага завода - міліцыя затрымала 10 чалавек. Пратэсты мы асвячаем рэгулярна, а вось размовы з удзельнікамі не мелі даўно. На сувязі з «Белсатам» Алесь Абляк, адзін з актывістаў:
«У Берасці была адкрытая акцыя пратэсту. Спачатку затрымалі Дзмітрыя Бікалюка, які ехаў проста пастрыгчы сына. Яго спынілі ДАІ-шнікі, трымалі блізу 40 хвілін, потым пад'ехаў АМАП, і яго адвезлі ў РАУС. Там з маленькім сынам трымалі блізу чатырох гадзін, пасля адпусцілі. У 12 гадзін прайшла акцыя, пасля якой пачаліся затрыманні. Затрымалі Пятрухіна, Кабанава і Мікалая Статкевіча, а калі людзі накіраваліся ў бок РАУС, пешшу пайшлі, было яшчэ некалькі затрыманняў. Пад'язджалі міліцыянты, хапалі людзей, завозілі ў РАУС...»