28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад РФ засакрэціў план дэдалярызацыі расейскай эканомікі

13
Урад РФ засакрэціў план дэдалярызацыі расейскай эканомікі

Эканамічная палітыка ў РФ працягвае пакрывацца туманам сакрэтнасці.

Пасля таго як Расстат засакрэціў 4,7% расейскага ВУП (або ўвесь эканамічны рост за апошнія 6 гадоў), а ўрад перавёў у сакрэтны рэжым кожны шосты рубель расходаў федэральнага бюджэту, пад грыфам «таямніцы» было вырашана пакінуць план дэдалярызацыі, паведамляе finanz.ru.

Праграма, якая рыхтавалася ўрадам і ЦБ на даручэнне прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, не будзе раскрытая публіцы, заявіў Reuters у панядзелак намеснік кіраўніка Мінфіна Аляксей Майсееў.

План, які найбліжэйшым часам павінен паступіць на зацвярджэнне да прэм'ера РФ Дзмітрыя Мядзведзева, застанецца «пад грыфам ДСК (для службовага карыстання)», удакладніў ён.

«Усе захады, якія можна было агучыць», ужо «былі агучаныя», падкрэсліў Майсееў. Пры гэтым, з ягоных слоў, паводле шэрагу пунктаў пакуль застаюцца рознагалоссі паміж Мінфінам, ЦБ і Мінэканамразвіцця. У дакуменце дакладна не будзе забароны на даляравае крэдытаванне расейскіх кампаній, дадаў намеснік міністра. Зрэшты, нагадаў ён, такія абмежаванні і без плана дэдалярызацыі дэ-факта ўводзіць расейскі ЦБ, які «значна павялічыў каэфіцыенты па ўзважванню валютных актываў банкаў».

Як раней паведамляў першы віцэ-прэм'ер РФ, міністр фінансаў Антон Сілуанаў, план накіраваны на тое, каб стымуляваць пералічэнне разлікаў у знешнім гандлі з даляраў на нацыянальныя валюты.

Для гэтага кампаніям, якія выкарыстоўваюць рублёвыя разлікі, прапануюць падатковыя прэферэнцыі, між іншым - паскоранае вяртанне ПДВ.

Нагадаем, у траўні Пуцін заклікаў «адарваць» расейскую эканоміку ад даляра, каб умацаваць «эканамічны суверэнітэт», праз месяц назваў даляр «праблемай» для свету, а раней асуджаў «манапольнае даляравае становішча», якое дазваляе ЗША «паразітаваць» на сусветнай эканоміцы і «жыць не па сродках».

На фоне заяў Пуціна расейскі ЦБ у красавіку-траўні практычна цалкам ліквідаваў укладанні ў амерыканскую дзяржаўную пазыку. Цэнтрабанк скінуў пазыковыя паперы ўрада ЗША на 79,2 млрд даляраў, а дзве траціны выведзеных сродкаў (48 млрд даляраў) паклаў на дэпазіты ў замежных банках.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках