29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яхты састарэлі: у моду ўваходзяць перасоўныя выспы

9
Яхты састарэлі: у моду ўваходзяць перасоўныя выспы

Аўстралійская кампанія распрацавала праект прыватнай плывучай выспы, якая прыдатная для працяглага бытавання.

Kokomo Ailand (назва распрацоўкі) - гэта нешта сярэдняе паміж востравам і падводнай лодкай. Частка яго знаходзіцца на паверхні, іншая ж размешчаная пад вадой. Гэта сапраўдны міні-курорт з пляжам, басэйнам, джунглямі, танцпляцоўкай і кінатэатрам. Штучны вадаспад спускаецца проста ў басэйн, а на вышыні 80 м над узроўнем мора на чатырох доўгіх апорах размешчаны пэнтгаўс, да якога вядуць два ліфты, паведамляе «Вокруг света».

Поруч з басэйнам інжынеры Migaloo Private Submarines абсталявалі зону для барбекю, а палубай вышэй знаходзяцца салон прыгажосці і масажны кабінет. Ахвочыя змогуць наведаць джакузі з празрыстай падлогай або наведацца ў падводную рэстарацыю. Для аматараў вострых адчуванняў ёсць ліфт, які спускаецца ў зону кармлення акул. Прычым высокі паверх ліфта знаходзіцца проста ў басэйне, і трапіць туды можна будзе, не выходзячы з яго.

Пры ўсім гэтым Kokomo Ailand можа перасоўвацца самастойна. Пры дапамозе васьмі рухавікоў гіганцкая платформа здольная разагнацца да 15 км/г. Самі аўтары, зрэшты, не разглядаюць свой твор як транспартны сродак. Выспа будзе болей чымсьці накшталт плывучай сядзібы.

Даўжыня вострава складае 117 м, шырыня - 78 м. У распараджэнні ўладальніка 2,1 тысячы кв.м населенай прасторы. Увогуле, разгарнуцца будзе дзе, іншае пытанне - колькі ўсё гэта будзе каштаваць? Стваральнікі пакуль не назвалі кошт, і, мусібыць, ён будзе названы толькі ахвочым набыць Kokomo Ailand. Цяпер плывучая выспа знаходзіцца на стадыі канцэпту, і невядома, як зменіцца праект у выніку разнастайных дапрацовак.

Migaloo Private Submarines афіляваная з Motion Code: Blue - кампаніяй, што праектуе яхты. На працягу некалькіх гадоў яна спрабавала зацікавіць заможных людзей велізарнай 115-мэтровай падводнай лодкай, але пакупцоў для яхты-субмарыны так і не знайшлося. Магчыма, лёс новага тварэння з камерцыйнага пункту гледжання складзецца больш удала.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках