19 красавiка 2024, Пятніца, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антон Пуціла: Стары стадыён «Дынама» быў лепшы

3
Антон Пуціла: Стары стадыён «Дынама» быў лепшы
АНТОН ПУЦІЛА

Хаўбэк даў сваю ацэнку рэканструкцыі.

Паўабаронца каманды Беларусі Антон Пуціла рады вяртанню ў нацыянальную каманду пасля трохгадовай адсутнасці. Таксама хаўбэк выказаўся наконт сталічнага стадыёна "Дынама", паведамляе pressball.by.

"Заўсёды прыемна прыязджаць у нацыянальную каманду. Доўга не прыязджаў, але цяпер прыехаў. Рады, што тут. Рады, што атрымалася перамагчы ў Люксембурга і набраць важныя тры балы. Шмат новых футбалістаў. Але прынцыпы гульні, напэўна, засталіся тыя ж. Занадта доўга ўлівацца не давялося. Здаецца, стары стадыён "Дынама" быў лепшы. Мне падабаўся больш. На ім таксама былі дарожкі, але, здаецца, было ўтульней. Мне здаецца, цяпер трыбуны сталі нават далей, чым на старым стадыёне", - як піша by.tribuna.com, сказаў Пуціла у інтэрв'ю "Беларусь 5".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках