19 красавiка 2024, Пятніца, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

75 гадоў таму паўсталі вязні канцлагера Сабібор

3
75 гадоў таму паўсталі вязні канцлагера Сабібор

У музейна-мемарыяльным комплексе на месцы нацысцкага канцлагера праходзіць цырымонія, прымеркаваная да 75-годдзя паўстання вязняў.

14 кастрычніка ў музейна-мемарыяльным комплексе на месцы нацысцкага канцлагера Сабібор праходзіць цырымонія, прымеркаваная да 75-годдзя паўстання вязняў. У ёй бяруць удзел прадстаўнікі польскіх уладаў, а таксама шматлікія госці з-за мяжы, паведамляе «Радио Польша».

Намеснік міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Яраслаў Селін паведаміў пра пасмяротнае ўзнагароджанне Камандорскім крыжам ордэна Адраджэння Польшчы Леона Лейбы Фельдхендлера, аднаго з лідараў паўстання. Узнагарода будзе ўручаная пляменніку Фельдхендлера - прафесару Нікалас Кітры са Злучаных Штатаў.

Яраслаў Селін адзначыў мужнасць тых, хто супраціўляўся нацыстам: «Існуе стэрэатып, што немцы забівалі габрэяў у Еўропе і Польшчы без супраціву з боку ахвяр. Аднак гэта не так. Паўстанне ў Варшаўскім гета вядома ўсяму свету. Былі таксама бунты ў Трэблінцы, паўстанні ў Сабіборы, у Беластоцкім, Віленскім гета. Аднак паўстанне ў Сабіборы было, мабыць, самым значным і выніковым, бо прывяло да забойства больш за дзясятка эсэсаўцаў, украінскіх ахоўнікаў і ўцёкаў больш за 300 вязняў, у выніку чаго лагер перастаў функцыянаваць. Немцаў гэта напалохала і яны закрылі дзейнасць гэтай жудаснай фабрыкі смерці».

Намеснік міністра культуры і нацыянальнай спадчыны падкрэсліў, што нацысцкія канцлагеры - жудасная спадчына Другой сусветнай вайны, нямецкая спадчына, якая размешчаная ў межах польскай дзяржавы. Яраслаў Селін адзначыў важнасць увекавечання такіх месцаў, як Сабібор.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках