У панядзелак у Беларусі будзе да +20 градусаў
- 14.10.2018, 16:21
- 7,274
Уначы ў асобных раёнах краіны чакаюцца замаразкі да -2.
У найбліжэйшыя дні, 15 кастрычніка, у Беларусі чакаецца надвор'е з невялікай воблачнасцю, без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі магчымы туман, паведамляе БелТА са спасылкай на Белгідрамет.
Вецер будзе паўночна-заходні - уначы слабы, а ўдзень слабы з узмацненнем да сярэдняга.
Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў вышэй за нуль, у асобных раёнах чакаюцца начныя замаразкі да -2. Удзень слупкі тэрмометраў дасягнуць 14-20 градусаў са знакам плюс.