29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядае дэдлайн у розных культурах

Як выглядае дэдлайн у розных культурах

Дэдлайны суправаджаюць нас з дзяцінства.

Але наўрад ці ў трэцім класе мы задумваемся, што кантрольная паводле вынікаў чвэрці можа называцца гэтым ангельскім словам.

Ды і студэнты, якія, як вядома, жывуць весела ад сесіі да сесіі, рэдка ўспрымаюць чарговы заліковы тыдзень як важны дэдлайн. Гэта потым у многіх пачынае ўсё гарэць і дыміцца – праекты, тэрміны, дамоўленасці... Мяркуецца, што ў Расеі з дэдлайнамі ўсё традыцыйна не вельмі – магчыма, таму там і слова такога раней не было, піша РБК.

Слова гэтае, дарэчы, прыйшло з Амерыкі часоў Грамадзянскай вайны. Прынамсі, паводле адной з версій, мёртвая лінія – кола на зямлі, куды заганялі ваеннапалонных. Кола забаранялася пакідаць – у адваротным выпадку ў палонных адкрывалі агонь.

Магчыма, справа не толькі ў па-іншаму наладжанай сістэме адукацыі, але і ў гістарычнай памяці. Так ці інакш, у ВНУ ЗША студэнты жывуць не ад сесіі да сесіі, а значна больш увагі аддаюць планамерным поспехам падчас семестра. Увогуле на Захадзе час уважаюць нечым лінейным, час – гэта абмежаваны рэсурс. Чалавек Захаду – чалавек структуры. Ягонае жыццё падзеленае на прамежкавыя тэрміны і мэты. Сарваны дэдлайн на Захадзе – дэманстрацыя недахопу кампетэнцый або этыкі. І незразумела, што для супрацоўніка заходняй карпарацыі горш.

На Усходзе час – нешта цыклічнае і бясконцае. Там важней знаходзіцца ў гармоніі, чым паспець з кропкі А ў кропку Б хутчэй, вышэй і мацней. Гэта не значыць, што там зусім ніхто не працуе. Але ў Індыі выкананне тэрмінаў – адна з задачаў у кантэксце іншых роўных.

А калі вы збіраецеся працаваць з Японіяй, закладзіце час на калектыўнае абмеркаванне праекта японцамі. Там вельмі важна прыйсці да калектыўнай агульнай пастановы, таму на ліст у дзень ягонага атрымання вам наўрад ці стануць адказваць.

Дарэчы, нераўнамернае стаўленне да часу можа сустракацца ў адной краіне, але ў розных культурах: так, бельгійскія фламандцы максімальна пунктуальныя і адказныя, а бельгійскім французам значна важнейшыя крэатыўнасць і магчымасць унутраных камунікацый, час для іх адыходзіць на другі план.

Дрэнна спалучаецца з уяўленнем пра капіталістычны кошт часу на Захадзе і гішпанская сіеста.

А вось да культуры чэк-апаў прагрэсіўныя краіны Усходу і Захаду ставяцца падобна. Чэк-апы – планавыя медыцынскія абследаванні ўсяго арганізма. Ідэя чэк-апа падобная на савецкую дыспансерызацыю, калі раз на год абследаваўся ўвесь арганізм. Але расейцы гэтай ідэяй грэбуюць. А вось у «расейскай» Еўропе, напрыклад у Прыбалтыцы, – ужо не. Там, як у большасці краінаў Захаду, планавыя чэк-апы праходзяць раз на год.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках