20 красавiка 2024, Субота, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Які транспартны падатак трэба плаціць беларусам

12
Які транспартны падатак трэба плаціць беларусам
ФОТА: ONLINER.BY

Глядзім стаўкі.

У наступным годзе – з 1 ліпеня – у Беларусі плануюць адвязаць транспартны падатак ад тэхагляду. Пра гэта ў канцы мінулага тыдня паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас. Myfin.by паглядзеў, колькі сёння плацяць беларускія кіроўцы за допуск да ўдзелу ў дарожным руху.

Стаўка транспартнага падатку залежыць не толькі ад таго, ці з'яўляецца плацельнік фізічнай або юрыдычнай асобай. Выніковая сума дзяржмыты залежыць ад узросту аўтамабіля, ягонай максімальнай дазволенай масы, колькасці пасадачных месцаў – для аўтобусаў.

Так, за аўтамабілі, якім менш за 10 гадоў і якія праходзяць тэхагляд раз на два гады, мыта выплачваецца аднаразова двайной сумай. Для аўто, якія праходзяць тэхагляд два разы на год, дзяржмыта выплачваецца двойчы і ў поўным аб'ёме.

Глядзім, колькі давядзецца заплаціць шараговаму беларусу за допуск ягонага легкавога аўтамабіля да ўдзелу ў дарожным руху.

Калі маса аўто не перавышае 1,5 тоны, стаўка складзе 3 базавыя велічыні, або 73,5 рубля.

Калі машына важыць ад 1,5 да 2 тонаў, стаўка складзе 6 базавых велічыняў, або 147 рублёў.

Калі машына важыць ад 2 да 3 тонаў, стаўка складзе 8 базавых, або 196 рублёў.

Калі вага аўто большая за 3 тоны, стаўка падатку складзе 11 базавых, або 269,5 рублёў.

Індывідуальныя прадпрымальнікі карыстаюцца стаўкамі для фізічных асобаў. А вось юрыдычным асобам давядзецца заплаціць больш.

Калі маса аўтамабіля не перавышае тоны, стаўка падатку складае 7 базавых, або 171,5 рубля.

Калі маса аўто – ад 1 да 2 тонаў, стаўка складзе 9 базавых, або 220,5 рублёў.

Калі маса аўтамабіля складае ад 2 да 3 тонаў, юрыдычнай асобе давядзецца заплаціць дзяржмыту сумай 11 базавых велічыняў, або 269,5 рублёў.

Калі маса большая за 3 тоны, стаўка складзе 14 базавых, або 343 рублі.

За прычэп для легкавога аўтамабіля таксама давядзецца даплаціць – на яго вызначаны свае стаўкі як для фізічных, так і для юрыдычных асобаў.

За прычэп з масай не большай за 0,75 тоны фізічнай асобе давядзецца заплаціць 2 базавыя, або 49 рублёў. Юрыдычнай асобе трэба заплаціць за такі прычэп 5 базавых, або 115 рублёў.

За прычэп з масай большай за 0,75 тоны фізасоба заплаціць 11 базавых, або 269,5 рублёў. Юрасоба заплаціць 12 базавых, або 294 рублі.

За прычэп-дачу (караван) фізічнай асобе трэба заплаціць дзяржмыту 5 базавых – гэта 122,5 рубля. Юрыдычнай асобе за такі самы прычэп давядзецца заплаціць 7 базавых, або 171,5 рублёў.

За допуск да ўдзелу ў дарожным руху матацыкла фізічнай асобе трэба заплаціць 2 базавыя, або 49 рублёў. Юрыдычнай асобе – 3 базавыя, або 73,5 рубля.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках