25 красавiка 2024, Чацвер, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі стварылі «Вікіпэдыю ежы»

У Францыі стварылі «Вікіпэдыю ежы»

Карыстальнік скануе склад прадукту, і дадатак ацэньвае яго паводле двух парамэтраў.

Французскія праграмісты распрацавалі мабільную праграму Open Food Facts, якая дапамагае пакупцам больш асэнсавана выбіраць прадукты ў супермаркеце. Сваю распрацоўку яны называюць «Вікіпэдыяй ежы», піша «Европульс».

Карыстальнік скануе склад прадукту, і аплікацыя ацэньвае яго паводле двух парамэтраў: карыснасць яго складу і ступень тэхналагічнай апрацоўкі. Грунтуючыся на гэтых двух паказчыках, пакупец зможа выбраць самую карысную ежу. Чым менш у прадукце шкодных складнікаў (накшталт празмернага змяшчэння цукру ці солі) і чым менш ён тэхналагічна апрацоўваўся - тым лепшы ён для здароўя.

Каб праграма «пазнавала» прадукты і правільна іх класіфікавала, стваральнікі выкарыстоўвалі звесткі Еўрапейскага агенцтва бяспекі прадуктаў харчавання і міжнародныя базы звестак. Акрамя таго, самі карыстальнікі могуць дадаваць у аплікацыю звесткі аб прадуктах. Цяпер у праграме ёсць інфармацыя аб 662 тысячах прадуктаў.

На пачатку кастрычніка стваральнікі Open Food Facts атрымалі перамогу ў еўрапейскім чэмпіянаце ў працы са звесткамі EU Datathon. Цяпер французскія праграмісты мерацца адаптаваць праграму для іншых краін ЕЗ – найперш перакласці яе на іншыя еўрапейскія мовы. Акрамя таго, каб дапамагаць жыхарам еўрапейскіх краін харчавацца больш здаровай ежай, яны ладзяцца развязаць яшчэ адну загадку: ці сапраўды прадукты адных і тых жа марак смачнейшыя ў Заходняй Еўропе, чым ва Усходняй.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках