25 красавiка 2024, Чацвер, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларускія фанаты вярнуліся на матчы нацыянальнай каманды

1
Як беларускія фанаты вярнуліся на матчы нацыянальнай каманды

Заўзятары нацыянальнай каманды Беларусі ў футболе актыўна выкарыстоўваюць нацыянальную сімволіку.

Апошні месяц у В-12 атрымаўся насычаным. Давайце пра ўсё грунтоўна, піша «Трибуна».

Вярнуліся пасля доўга перапынку

У матчы з Сан-Марына, якім Беларусь пачынала барацьбу ў Лізе нацый, актыўныя заўзятары з групоўкі B-12 упершыню за доўгі час з'явіліся на фан-сектары. Амаль сотня чалавек у чырвоных ці белых футболках магутна падтрымлівалі хлопцаў Крывушэнкі. На «Дынама» палілі фаер, гучалі песні «Купалінка», «Воіны святла», «Тры чарапахі», патрыятычны зарад «Жыве Беларусь!». Антураж таксама стваралі банэр «Гонар Айчыны» і палотнішча з «Пагоняй».

Зрэшты без здарэнняў не абышлося. Некаторыя фанты ўзялі з сабой бел-чырвона-белыя сцягі. Але выкарыстанне нацыянальнай сімволікі спадабалася не ўсім. Паведамлялася, што менавіта яна стала нагодай для затрымання некаторых заўзятараў. За піратэхніку таксама вывелі некалькіх фанатаў.

Пасля матчу людзей з фан-сектара не выпускалі 10 хвілін.

Запалілі ў Малдове

У Кішынёве высадзіўся значны дэсант беларускіх фанаў. Перад матчам яны шумна прайшліся да стадыёна.

На «Зімбру» беларусы вялі сябе яшчэ больш разняволена, чым дома на «Дынама». Гасцявы сектар выглядаў пераканаўча і быў упрыгожаны БЧБ-сцягамі.

Піра-шоў стадыён «Зімбру» таксама ўбачыў. Пад гімн Беларусі фанаты палілі піратэхніку і разгарнулі бел-чырвона-белы сцяг.

Матч прайшоў без здарэнняў, але пазней непрыемнасць ўсё ж здарылася. УЕФА пакараў нацыянальную каманду Беларусі штрафам 3 000 еўраў за выкарыстанне фанатамі фаера падчас гульні.

Пакінулі сектар на матчы з Люксембургам

Ва ўчорашняй гульні праблемы ў ультрас пачаліся яшчэ перад матчам. Праваахоўнікі не прапусцілі на стадыён барабан і расцяжку «Гонар Айчына», занесеную ў рэестр і рэгулярна прысутную на матчах нацыянальнай каманды. Таксама паведамлялася аб забароне атрыбутыкі фанатаў з БЧБ і «Пагоняй». На знак пратэсту большая частка фанатаў сышла з сектара. Засталіся прыкладна 30 чалавек, якія дагледзелі гульню да канца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках