19 красавiка 2024, Пятніца, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Макрон, Трудо і Пашынян станчылі на вячэры ў Ерэване

11
Відэафакт: Макрон, Трудо і Пашынян станчылі на вячэры ў Ерэване

Лідары Францыі, Канады, Арменіі і іншых краін станчылі пад армянскую музыку.

На афіцыйнай вячэры, прысвечанай 17-му саміту Міжнароднай арганізацыі франкафоніі, лідары Францыі, Канады, Арменіі і іншых краін станчылі пад армянскую музыку. Відэа танцаў апублікавана на Youtube.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і прэм'ер Канады Джасцін Трудо разам танцавалі падчас вячэры ў Ерэване ўвечары 11 кастрычніка, паведамляе Liga.net.

У гэты ж вечар Пашынян апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook сэлфі з Макронам, Трудо, прынцам Манака і іншымі ўдзельнікамі саміту.

На саміт супрацоўніцтва франкамоўных краін прыехалі дэлегацыі з 84 краін свету.

Падобна на тое, публічныя танцы еўрапейскіх лідараў становяцца трэндам. Лідзіруе ў гэтым пытанні прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй. Кіраўніца брытанскага ўрада пачала з таго, што танчыла з афрыканскімі скаўтамі. Затым Мэй, скачучы пад гукі песні Dancing Queen гурту ABBA, выйшла на сцэну перад аднапартыйцамі. А 8 кастрычніка ўжо і прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер, пачынаючы выступ у Брусэлі, зрабіў некалькі танцавальных рухаў, якія нагадваюць танец прэм'еркі Вялікабрытаніі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках