18 красавiка 2024, Чацвер, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дадатак беларусаў Flo ацанілі ў $200 мільёнаў

2
Дадатак беларусаў Flo ацанілі ў $200 мільёнаў

З моманту запуску дадатак спампавалі больш за 60 мільёнаў разоў.

Стваральнікі «жаночага» дадатку Flo прыцягнулі $12 мільёнаў у інвестыцыйным раўндзе серыі А. Сам стартап пры гэтым ацанілі ў $200 мільёнаў, паведамілі dev.by ў кампаніі.

Паводле звестак CrunshBase, першы этап інвестыцый серыі А завяршыўся ў жніўні 2017 года - тады кампанія прыцягнула $5 мільёнаў. Гэтыя звесткі дазваляюць выказаць здагадку, што падчас другой часткі інвестраўнда Flo атрымала $7 мільёнаў. Прадстаўнікі стартапа паведамілі толькі агульную суму прыцягнутых сродкаў.

Вядучым інвестарам раўнда выступіў фонд Mangrove Capital Partners, у партфелі якога - ранняя падтрымка праектаў Skype і Wix. Уклаліся і існуючыя інвестары кампаніі - Flint Capital і Haxus.

Дадатак Flo працуе на iOS і Android на 20 мовах, а 60 адсоткаў яго карыстальніц жывуць у ЗША і Еўропе. З моманту запуску ў кастрычніку 2015 года Flo спампавалі больш за 60 мільёнаў разоў, а колькасць актыўных карыстальнікаў у месяц перасягнула за 22 мільёнаў. Варта адзначыць, што толькі за апошні год гэтыя паказчыкі падвоіліся.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках