29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: жыхарка Слоніма знайшла грыб-волат

9
Фотафакт: жыхарка Слоніма знайшла грыб-волат

Вага ляснога трафея - 900 грамаў.

Фаіна Іголкіна, можна сказаць, ужо прафесійная збіральніца грыбоў, бо займаецца ціхім паляваннем блізу дваццаці пяці гадоў, піша «Газета Слонімская».

- Я грыбы душой адчуваю, але такі грыб знайшла ўпершыню. Нават шкада было яго зразаць. Праўда, не ведаю, што гэта за грыб, ніколі не бачыла такога таўшчэзнага грыба. Можа, хто-небудзь з вашых чытачоў падкажа, - распавяла жыхарка Слоніма.

Грыб-волат яна знайшла ў вёсцы Азарычах Слонімскага раёна.

- Сёлета мы ўжо шмат грыбоў сабралі і нарыхтавалі. Частку дзецям аддалі, з суседзямі падзяліліся, - дадала збіральніца грыбоў са стажам Фаіна Іголкіна.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках