29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жамчужны: Пасля майго звароту ў калоніі правялі праверкі і я не мае намеру спыняцца

4
Жамчужны: Пасля майго звароту ў калоніі правялі праверкі і я не мае намеру спыняцца
МІХАІЛ ЖАМЧУЖНЫ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Некалькі разоў палітвязень правёў у ШІЗА па 100 дзён запар.

Палітвязень Міхаіл Жамчужны ў лісце да праваабаронцы Леаніда Свеціка распавёў пра сваё жыццё ў калоніі.

«За каляндарны год (з 1 кастрычніка 2017 года да 1 кастрычніка 2018 года) правёў 270 дзён у ШІЗА», - паведаміў Міхаіл.

Леанід Свецік кажа palitviazni.info, што лістоў ад Міхаіла Жамчужнага не было доўгі час, пакуль той знаходзіўся ў штрафным ізалятары. Да таго ж, не ўсе лісты трапляюць на волю праз цэнзуру.

«Нарэшце, я дачакаўся адказу ад Міхаіла, - распавядае Леанід Свецік. - Перш за ўсё той падзякаваў усім, хто падтрымлівае яго і дапамагае. Асабліва важна, каб была інфармацыйная падтрымка, яму гэта вельмі патрэбна. Напісаў таксама, што многія лісты не выходзяць з калоніі. Ён гэта абскардзіў у пракуратуру, высветлілася, што толькі 12 ягоных лістоў дайшлі да адрасатаў».

«За каляндарны год (з 1 кастрычніка 2017 года да 1 кастрычніка 2018 года я правёў 270 дзён у ШІЗА, - піша Міхаіл. - Пры гэтым некалькі разоў па 100 дзён запар. Пасля маёй скаргі былі праведзеныя праверкі ў калоніі. І я не мае намеру спыняцца. Катаванні і эксперыменты над вязнямі будуць абскарджаныя ў Вярхоўны суд, а, калі неабходна, буду звяртацца і ў міжнародныя інстанцыі».

Палітвязень скардзіцца, што праз сталае знаходжанне ў СІЗА ён пазбаўлены шпацыраў, а «без сонечнага святла з арганізма вымываецца кальцый, з'яўляюцца дадатковыя хваробы, і гэта можа вельмі сур'ёзна адбіцца на здароўі. Змагацца з гэтым вельмі складана, бо ўсё ў руках адміністрацыі калоніі».

«Міхаіл паведаміў, што пасылкі і бандэролі яму забароненыя, набыць вітаміны таксама не дазваляюць, - дадае праваабаронца. - З сакавіка гэтага года ён напісаў восем заяў на тое, каб дазволілі вітаміны. У жніўні прыйшла такая бандэроль, але яе забрала адміністрацыя».

«Каб хоць неяк забяспечыць арганізм вітамінамі, ем яйкі са шкарлупінамі ды рыбу з косткамі, - напісаў Жамчужны. - Акрамя таго, дзве гадзіны на дзень займаюся спортам - гімнастыкай і практыкаваннямі для зроку».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках