20 красавiка 2024, Субота, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты ў Беларусі зноў пачалі імкліва расці

7
Кошты ў Беларусі зноў пачалі імкліва расці

Больш за ўсё за гэты год выраслі кошты паслуг.

Інфляцыя ў верасні ў параўнанні са жніўнем сёлета істотна паскорылася. Індэкс спажывецкіх коштаў вырас за дзявяты месяц амаль на адзін адсотак, паведамляе «Белсат».

Пры гэтым яшчэ ў жніўні спажывецкія кошты выраслі ўсяго толькі на 0,1 адсотка. З пачатку года інфляцыя склала 4,8%. А за каляндарны год - з верасня 2017 года да верасня цяперашняга кошты павялічыліся на 5,6%, паведамляе Белстат.

Больш за ўсё за гэты год выраслі кошты паслуг - больш за 10%. Харчовыя прадукты сталі больш цяжкімі для партманета беларусаў на 3,7%. Кошты нехарчовых тавараў выраслі на 2,6%.

Згодна з планамі ўрада сёлета інфляцыя за год не павінна перавысіць 6%. Нацбанк чакае, што рост коштаў сёлета складзе 5,5%.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках