29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экуменічны патрыярхат зняў анафему з кіраўніка УПЦ КП Філарэта

5
Экуменічны патрыярхат зняў анафему з кіраўніка УПЦ КП Філарэта
Фота: ЕРА

У 1992 годзе Маскоўская патрыярхія пазбавіла яго сану мітрапаліта.

Кіраўніка Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Філарэта і кіраўніка Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Макарыя Сінод Экуменічнага патрыярхату аднавіў у кананічным сане, паведамляе «Гордон» са спасылкай на orthodoxia.info.

«Абодва з'яўляюцца кіраўнікамі дзвюх раскольніцкіх цэркваў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Украіны, і звярнуліся да Экуменічнага Патрыярхату, спаслаўшыся на права апеляцыі», - гаворыцца ў паведамленні. Пакуль не вядомыя дэталі і ўмовы пастановы Сінода, чакаецца афіцыйная заява Экуменічнага Патрыярхату.

Расейская праваслаўная царква ў 1997 годзе абвясціла анафему патрыярху УПЦ КП Філарэту (Дзенісенку). У 1992 годзе Маскоўская патрыярхія пазбавіла яго сану мітрапаліта, абвінаваціўшы ў раскольніцтве.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках