Фотафакт: На вежу Чырвонага касцёла паднялі званы
4- 11.10.2018, 15:36
- 10,288
Таксама ў храме пачнуць служыць імшу на ангельскай мове.
З 14 кастрычніка кожную нядзелю а 16.30 у Чырвоным касцёле Менска (парафія св. Сымона і св. Алены) будзе праходзіць Святая імша на ангельскай мове. На службу запрашаюць супрацоўнікаў пасольстваў, консульстваў, студэнтаў і гасцей сталіцы, паведамляе kp.by.
Новаўвядзенне ўводзіцца на ініцыятыву амбасадара Венесуэлы Хасэ Багіяна Перычы і ягонай жонкі, паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook настаяцель касцёла Уладзіслаў Завальнюк. Як стала вядома, служыць ангельскія імшы будзе новы вікарый Кірыл Бардонаў, які добра валодае замежнай мовай.
А на днях новыя званы, якія нядаўна прывезлі з Польшчы, былі ўзнятыя на вежу. Так што неўзабаве ў цэнтры беларускай сталіцы, на плошчы Незалежнасці, будзе гучаць перазвон. Плануецца, што званы будуць біць перад пачаткам імшы, запрашаючы на малітву, ці перад іншымі важнымі падзеямі.