Ягланд: Расея налета не вернецца ў ПАРЕ
2- 11.10.2018, 14:24
- 7,537
Масква ўжо больш за год не плаціць грошы ў бюджэт РЕ і шантажуе Страсбург.
Генеральны сакратар Рады Еўропы Турб'ерн Ягланд паведаміў пра пастанову Расейскай Федэрацыі не вяртацца да працы ў ПАРЕ ў студзені.
Пра гэта ён заявіў дэпутатам асамблеі, паведамляе са Страсбурга карэспандэнт «Европейской правды».
Генеральны сакратар нагадаў, што Расея павінна аднавіць працу ў ПАРЕ ў студзені - інакш яна застанецца па-за межамі асамблеі на ўвесь год.
«Калі краіна-чалец не ўнясе заяўку аб сваіх паўнамоцтвах у студзені, то яна будзе па-за арганізацыяй цягам усяго года», - заявіў ён.
«Тое, што я пачуў ад Расеі - яны не вернуцца ў студзені. Гэта тое, што мне было сказанае», - паведаміў генеральны сакратар, дадаўшы, што «не згодны з такой пазіцыяй расейскага боку».
9 кастрычніка ў ПАРЕ планавалі разгледзець пытанне аб зняцці санкцыйнага ціску з РФ. Масква ўжо больш за год не плаціць грошы ў бюджэт РЕ і шантажуе Страсбург спыненнем сваёй працы ў арганізацыі.
Дэпутатам прапаноўвалі стаць на шлях «прабачэння» - заплюшчыць вочы на парушэнні Расеі і забыць пра санкцыі ў дачыненні да расейскіх дэпутатаў.