28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ягадніка з Украіны затрымалі з выкарыстаннем зброі

4
Ягадніка з Украіны затрымалі з выкарыстаннем зброі

Жыхара ўкраінскай вёскі Драздынь памежнікі затрымалі за 500 метраў ад лініі мяжы.

Цягам тыдня 11 украінцаў, збіраючы ягады, незаконна перасеклі мяжу на Століншчыне. У адным выпадку вайскоўцы выкарысталі зброю.

Пра гэта паведаміў Медыя-Палессю афіцыйны прадстаўнік Пінскага памежнага атрада Міхаіл Бут-Гусаім.

Жыхара ўкраінскай вёскі Драздынь памежнікі затрымалі за 500 метраў ад лініі мяжы. Дакументаў у яго пры сабе не было. Неўзабаве былі выяўленыя яшчэ двое невядомых. Яны, убачыўшы памежнікаў, паспрабавалі ўцячы, падчас пераследу «не рэагавалі на законныя патрабаванні прадстаўнікоў улады». Вайскоўцы для іх спынення зрабілі тры папераджальныя стрэлы з табельнай зброі.

- У дачыненні да затрыманых жыхароў украінскай вёскі Старое Сяло складзеныя пратаколы за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню службовай асобы, незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы і парушэнне правілаў знаходжання. Таксама грамадзяне Украіны панеслі пакаранне за парушэнне рэжыму асабліва ахоўных тэрыторый і парушэнне правілаў збору журавін, - дадаў Міхаіл Бут-Гусаім.

Усяго за мінулы тыдзень за парушэнне мяжы памежнікі затрымалі 11 грамадзян Украіны, якія незаконна перасеклі яе з мэтай збору дзікаросаў. Усе яны прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і дэпартаваныя з краіны тэрмінам на пяць гадоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках