29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: На сустрэчы з Бабічам Лукашэнка прагаварыўся пра кулуарныя рэчы

26
Палітолаг: На сустрэчы з Бабічам Лукашэнка прагаварыўся пра кулуарныя рэчы
ВАЛЕР КАРБАЛЕВІЧ

Валерый Карбалевіч патлумачыў, што стаіць за прыёмам Бабіча ў Лукашэнкі.

- Псіхалагічная асаблівасць Лукашэнкі як чалавека такая: у яго часта падсвядомыя імпульсы ўрываюцца ў прытомнасць, і ён прагаворвае ўслых тое, што яго хвалюе, што было ўтоенае, і нейкія кулуарныя рэчы, - адзначыў у экспрэс-каментары «Салідарнасці» Валер Карбалевіч. - Прызначэнне Бабіча было спрэчным і канфліктным, і Лукашэнка фактычна гэта пацвярджае.

Экспэрт звяртае ўвагу: словы дыктатара пра абмеркаванне кандыдатуры Бабіча ў СМІ сведчаць пра тое, што паміж Менскам і Масквой былі сур'ёзныя дыскусіі ў гэтым пытанні: «Лукашэнка пацвердзіў тое, пра што пісалі незалежныя СМІ».

На думку Валерыя Карбалевіча, цікавы сам факт прыёму дыктатарам пасла Расеі. Суразмоўца не можа ўспомніць, ці прымаў калі-небудзь Лукашэнка папярэдняга пасла Сурыкава за 12 гадоў ягонага знаходжання на пасадзе.

- Тое, што ён сустрэўся з Бабічам, указвае на тое, што палітычная вага новага амбасадара Расеі ў Беларусі значна вышэйшая, чым ягонага папярэдніка. Бабіч надзелены паўнамоцтвамі развязваць многія праблемы. Гэтых паўнамоцтваў не было ў папярэдняга амбасадара.

Пераконваючы расейскага амбасадара ў тым, што Беларусь - хаўруснік Расеі і не пойдзе на Захад, Лукашэнка прадаўжае лінію зрушэння акцэнтаў, якая адбылася пасля Сочы, мяркуе палітолаг.

- То ён заяўляе аб умацаванні мяжы з Украінай, то ў Душанбэ кажа пра пагрозу з боку Захаду. І вось чарговая заява, што на Захад мы не пойдзем. Значыць, гэтае пытанне было даволі актуальным падчас перамоваў паміж Лукашэнкам і Пуціным.

Валер Карбалевіч мяркуе, што напярэдадні сустрэчы з расейскім прэзідэнтам у Магілёве беларускі правадыр усяляк дэманструе сваю лаяльнасць Маскве.

Са слоў экспэрта, пакуль рана рабіць высновы пра тое, чым абернецца для Менска прызначэнне Бабіча.

- Масква занепакоеная стасункамі з Беларуссю і стала надаваць гэтаму пытанню больш увагі, таму прызначаны пасол з вялікімі паўнамоцтвамі. Аб пазітыўных выніках можна казаць, калі праца Бабіча спросціць развязанне спрэчных праблем, і Менск атрымае дывідэнды, - сказаў на заканчэнне Карбалевіч.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках