18 красавiка 2024, Чацвер, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ прадказаў РФ інфляцыю, падзенне коштаў нафты і страту долі ў сусветным ВУП

МВФ прадказаў РФ інфляцыю, падзенне коштаў нафты і страту долі ў сусветным ВУП
ФОТА: REUTERS

Расея прадоўжыць адставаць ад свету ў тэмпах эканамічнага росту, губляючы долю ў сусветным ВУП.

Такі прагноз дае Міжнародны валютны фонд у дакладзе «Перспектывы развіцця сусветнай эканомікі», паведамляе finanz.ru.

Паводле ацэнак МВФ, сёлета расейскі ВУП вырасце на 1,7%, а налета дадасць 1,8%, дзякуючы аднаўленню ўнутранага попыту і высокіх коштаў нафты, ад якіх залежыць больш за 50% валютных паступленняў у краіну.

Аднак нафтавы дабрабыт не будзе доўгім: з існых 85 даляраў за барэль Brent каціроўкі знізяцца да 68,76 даляра налета і 60 даляраў да 2023 года.

Хаця санкцыі супраць Ірана і калапс здабычы ў Венесуэле падтрымліваюць рынак, у доўгатэрміновай перспектыве над коштамі пераважае пагроза новых паставак з ЗША і Канады, а таксама гандлёвыя войны, якія рызыкуюць запаволіць рост сусветнай эканомікі і знізіць попыт на сыравіну, гаворыцца ў дакладзе.

Дэвальвацыя рубля і скачок коштаў паліва разгоняць інфляцыю ў РФ амаль утрая - у 2019 годзе яна дасягне 5,9% супраць 2,3% у пачатку гэтага года.

Тэмпы росту ў Расеі ў найбліжэйшыя пяць гадоў будуць вагацца блізу 1,2% на год, прагназуе МВФ. Гэта ўдвая павольней, чым расце сусветная эканоміка ў сярэднім (2,4%) і ўтрая ніжэй за паказчыкі развіваных краін (3,6%).

Доля Расеі ў сусветным ВУП будзе зніжацца як у намінальным выражэнні, так і пры разліках у парытэце пакупніцкай здольнасці, мяркуе фонд: у першым выпадку паказчык знізіцца з існых 1,8% да 1,67% да 2023 года, а ў другім - з 3,09% да 2,86%.

Да 2023-га года намінальны ВУП Расеі складзе 1,818 трлн даляраў, што на 21% ніжэй за ўзровень 2013 года (2,3 трлн). У гэтым паказчыку Расея адкоціцца з 11-га на 12-е месца ў свеце, прапусціўшы наперад Паўднёвую Карэю.

Калі ж ацэньваць памер эканомікі па ППС, то Расея апусціцца на 7-ы радок, саступіўшы цяперашнюю 6-ю пазіцыю Інданезіі.

Лідарам па ўнёску ў сусветны ВУП застануцца ЗША: іх доля, зрэшты, апусціцца з 24,1% да 22,6%.

Доля Кітая вырасце з 15,8% да 18%, доля Нямеччыны знізіцца з 4,7% да 4,5%, вынікае з разлікаў МВФ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках