24 красавiка 2024, Серада, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Глыбоцкім раёне адкрылі памятны знак Язэпу Драздовічу

3
У Глыбоцкім раёне адкрылі памятны знак Язэпу Драздовічу
ЯЗЭП ДРАЗДОВІЧ

Памятны знак усталяваны на месцы былога хутара, дзе нарадзіўся мастак.

Памятны знак вядомаму беларускаму мастаку, фалькларысту, этнографу Язэпу Драздовічу адкрылі ў Глыбоцкім раёне, паведамляе БелТА.

На месцы былога хутара Пунькі, дзе ў 1888 годзе нарадзіўся мастак, усталяваны вялікі камень з таблічкай, дзе выгравіраваная дата нараджэння майстра і кароткая інфармацыя пра яго. На цырымоніі адкрыцця памятнага знака прысутныя адзначылі яскравы талент Язэпа Драздовіча і ягоны ўнёсак у культуру Беларусі, а затым усклалі кветкі да магілы майстра на вясковых могілках паміж вёскамі Ляпляне і Малыя Давыдкі. Месца пахавання Язэпа Драздовіча нядаўна стала гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

У Глыбоцкім раёне сёння праходзяць імпрэзы, прысвечаныя 130-годдзю з дня нараджэння мастака. Так, у Глыбокім адкрылася некалькі выстаў, у тым ліку ў дзіцячай мастацкай школе, якая носіць імя майстра. У Падсвільскім доме культуры будзе прэзентаваная праграма «Дзівосны свет дзядзькі Язэпа».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках