28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабаленка намінаваная на званне «Дэбют года», Сасновіч - «Прарыў года»

1
Сабаленка намінаваная на званне «Дэбют года», Сасновіч - «Прарыў года»
АРЫНА САБАЛЕНКА

На афіцыйным сайце WTA з'явіўся спіс намінантаў на выніковыя ўзнагароды гэтага года.

У канцы сезону найлепшым тэнісісткам свету будуць уручаныя прызы за перамогу ў намінацыях «Гулец года», «Пара года», «Прарыў года», «Дэбют года» і «Вяртанне года», піша tennis.by.

У ліку прэтэндэнтак на прэстыжныя званні ёсць і беларускія спартоўкі: Арына Сабаленка будзе змагацца за ўзнагароду ў намінацыі «Дэбют года», а Аляксандра Сасновіч увайшла ў шорт-ліст на званне «Прарыў года».

У адрозненне ад рэгулярных узнагарод «Прарыў месяца», «Гулец месяца» і «Удар месяца», уладальнікі якіх вызначаюцца з дапамогай галасавання заўзятараў на афіцыйным сайце WTA, пераможцы ў намінацыях за сезон будуць вызначаныя выключна галасаваннем журналістаў вядучых міжнародных СМІ, якія асвятляюць падзеі ў свеце тэніса цягам усяго года.

Закрыццё акна для галасавання адбудзецца ў пятніцу, 12 кастрычніка. Пераможцы будуць абвешчаныя 19 кастрычніка на ўрачыстым Гала-вечары, прысвечаным Выніковаму турніру 2018 у Сінгапуры.

За званне «Гулец года» будуць змагацца 4 пераможцы турніраў Вялікага шалома: Караліна Вазняцкі (Australian Open, Пекін, Істбарн), Сымона Халеп (Ралан Гарос, Манрэаль, Шэньчжэнь), Анжаліка Кербер (Уімблдон, Сіднэй), Наомі Осака (US Open, Індыян-Уэлс) і лідар у здабытых тытулах у гэтым сезоне Петра Квітава (Санкт-Пецярбург, Доха, Прага, Мадрыд, Бірмінгем).

У катэгорыі «Пара года» выбар стаіць паміж наступнымі тандэмамі: Крысціна Младэнавіч/Тымеа Бабаш (Australian Open, Бірмінгем), Барбара Крэйчыкава/Кацярына Сінякова (Уімблдон, Ралан Гарос), Како Вандэвеге/Эшлі Барці (US Open, Маямі) і самая дзейсная пара гэтага сезону Элізэ Мертэнс/Дэмі Шуурс (Хобарт, Хертагенбаш, Ухань).

Узнагарода «Прарыў года» дастанецца камусьці з наступных тэнісістак: Юлія Гергес (9 WTA, Нямеччына), Кікі Бертэнс (10 WTA, Нідэрланды), Дар'я Касаткіна (14 WTA, Расея), Элізэ Мертэнс (15 WTA, Бельгія), Ван Цян (24 WTA, Кітай) і Аляксандра Сасновіч (31 WTA, Беларусь).

У спіс намінантаў на званне «Дэбют года» ўвайшлі: Арына Сабаленка (11 WTA, Беларусь), Міхаэль Бузарнеску (25 WTA, Румынія), Даніэль Колінз (38 WTA, ЗША), Сафія Кенін (50 WTA, ЗША) і Аманда Анісімава ( 92 WTA, ЗША).

За перамогу ў катэгорыі «Вяртанне года» будуць змагацца: Сэрэна Уільямс (17 WTA, ЗША), Белінда Бенчыч (41 WTA, Швэйцарыя), Айла Тамлянавіч (46 WTA, Аўстралія) і Бетані Матэк-Сэндс (65 WTA - парны, ЗША).

Узнагароды «WTA Awards» уручаюцца з 1977 года за поспехі, якія тэнісісткі дэманструюць цягам усяго сезону паміж двума Выніковымі турнірамі WTA. Спіс намінацый не абмяжоўваецца толькі гэтымі пяццю ўзнагародамі, а пераможцаў у некаторых катэгорыях выбіраюць у тым ліку і заўзятары.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках