28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замежны бізнэс сыходзіць з Расеі з рэкорднай хуткасцю

2
Замежны бізнэс сыходзіць з Расеі з рэкорднай хуткасцю

Адток капiталу з РФ значна паскорыўся на фоне падрыхтоўкі новых санкцый.

За трэці квартал прыватны сектар вывез з Расеі 19,2 млрд даляраў, вынікае са статыстыкі ЦБ, піша finanz.ru.

У гадавым вылічэнні адток паскорыўся ў 48 разоў і стаў рэкордным з першага квартала 2015 года, калі санкцыі і абрынанне коштаў нафты акунулі Расею ў рэцэсію.

За 9 месяцаў чысты вываз павялічыўся больш чым удвая - да 31,9 млрд даляраў і перавысіў лічбу за ўвесь мінулы год (31,3 млрд).

Палову квартальнага адтоку спарадзіла замежная пазыка: за ліпень-верасень карпарацыі і банкі вярнулі замежным крэдыторам блізу 10 млрд даляраў, ацэньвае галоўны эканаміст ING у Расеі Дзмітрый Далгін. Відавочна, рэфінансаваць пазыкі становіцца складана праз рызыку пашырэння санкцый, кажа ён.

«Вельмі сумна» выглядае тое, што да адтоку фінансавых інвестараў, распрадаюцца даўгавыя паперы ўрада РФ (на 1,8 млрд даляраў за квартал), дадаўся вывад сродкаў з рэальнага сектара, адзначае дырэктар аналітычнага дэпартамента «Лока-Інвест» Кірыл Трэмасаў.

Сумарны адток наўпроставых замежных інвестыцый за квартал склаў рэкордныя 6 млрд даляраў, ацэньвае ён.

«У найноўшай гісторыі Расеі нічога такога яшчэ не назіралася», - паказвае Трэмасаў. Такога маштабнага згортвання бізнэсу статыстыка ЦБ не фіксавала ні ў дэфолтным 1998-м, ні ў момант глабальнага крызісу 2008 года, ні ў 2014-м, калі далучэнне Крыма сталася найбуйнейшым з часоў халоднай вайны абвастрэннем стасункаў з Захадам.

Адначасова практычна спынілі наўпроставыя інвестыцыі за мяжой і расейскія кампаніі: за квартал яны ўклалі толькі 0,1 млрд даляраў.

Звесткі ЦБ наглядна ілюструюць, што «наша эканоміка стала на шлях ізаляцыянізму», канстатуе Трэмасаў: «Уплыў гэтых тэндэнцый на эканамічнае развіццё краіны, думаю, не патрабуюць каментароў».

Адток капіталу застаецца галоўнай рызыкай для курса рубля, паказвае Далгін: ён «з'ядае» валютныя паступленні ад падвышэння сусветных коштаў сыравіны.

Хоць, паводле звестак ЦБ, за трэці квартал Расея на траціну павялічыла даходы ад продажу нафты (да 33,2 млрд даляраў), на 40% - ад продажу газу (да 11,4 млрд даляраў), а прыток валюты паводле існага рахунку аплатнага балансу выявіўся рэкордным за 10 гадоў (26,4 млрд даляраў), тры чвэрці гэтага «валютнага прыбытку» эканомікі выцеклі з краіны.

У чацвёртым квартале адток можа паскорыцца, папярэджвае Далгін. Па-першае, графік выплаты замежнай пазыкі становіцца больш жорсткім: да канца снежня трэба выплаціць 25 млрд даляраў супраць 19 млрд у папярэднія тры месяцы.

Па-другое, паслабленне валютнага кантролю для патрапілых пад санкцыі кампаній вызваляе іх ад неабходнасці залічваць экспартны прыбытак на рахункі ў расейскіх банках, што знізіць агульны даляравы прыток.

Да канца года з краіны сыдзе яшчэ амаль 40 млрд даляраў, а сумарны адток за год складзе 71 млрд, прагназуе Ашчадбанк CIB.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках