28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядае дом у Эстоніі, які хочуць здаць за адзін еўра

4
Як выглядае дом у Эстоніі, які хочуць здаць за адзін еўра

У дамку ёсць кухня, спачывальня, пралка і нават тэраса на даху.

На поўдні Эстоніі ў горадзе Выру здаюць у арэнду дом, плошча якога ўсяго 8 квадратных метраў. У дамку ёсць кухня, спачывальня, пралка і нават тэраса на даху. Як выглядае знутры гэты маленечкі дамок паказаў tut.by.

Незвычайны дамок размешчаны проста ля праезнай часткі. Уваход у памяшканне выкладзены драўлянымі дошкамі, пафарбаванымі пад «зебру» - побач акурат пешаходны пераход.

Дом трохузроўневы. На першым паверсе змясцілася кухня з мыйкай і маленечкай лядоўняй, а таксама кампактны санвузел.

Спальнае месца размешчанае на другім узроўні дома. Туды вядзе вузкая лесвіца пад люкам у столі. Дзякуючы хітрай канструкцыі памяшканне можа быць і працоўным кабінетам, і спачывальняй.

На фота не відаць, але ў аб'яве гаворыцца пра тое, што ў доме недзе ёсць пралка. А сушыць бялізну, загараць і рабіць барбекю пастаяльцы могуць на тэрасе на даху.

Гэты маленечкі дамок пасуе для пражывання круглы год, і цяпер ён здаецца ў арэнду. Кошт - адзін еўра на месяц, праўда, з пазнакай, што гэта на старце.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках