16 красавiка 2024, aўторак, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Як можна наогул гаварыць з гэтай уладай?»: У рэгіёнах спее абурэнне

3
«Як можна наогул гаварыць з гэтай уладай?»: У рэгіёнах спее абурэнне
АРХІЎНАЕ ФОТА

Сельсавет даслоўна труціць мясцовых жыхароў гербіцыдамі.

Масавы мор рыбы на Гомельшчыне. Гэтым разам у вёсцы Ярохава. Упадабанае агародікамі і пенсіянерамі месца адпачынку пацярпела ад... пакуль невядома чаго. Але мясцовыя жыхары ўскладаюць адказнасць на сельска-гаспадарчае прадпрыемства, паведамляе «Белсат».

І меншыя, і вялікія, драпежнікі і карасікі... Уся рыба брухам уверх.

«Прыйшоў на возера - і суцэльны жах. Усе берагі усланыя дохлай рыбай. Ад чаго? Чаму? Такі дождж прайшоў ці што?» - задае з’едлівае пытанне мясцовы жыхар Міхаіл і распавядае, як на ўласныя вочы бачыў, што за тыдзень да інцыдэнту трактар мясцовай гаспадаркі КСУП «Цяплічнае» апырскваў побач азімае жыта. Хоць інспектар аховы прыроды прыехаў толькі пасля нашай здымачнай групы.

«Я пакуль не ведаю, не магу нічога каментаваць».

І праз некалькі дзён пасля ўзяцця рыбы на экспэртызу - цішыня.

Мясцовыя ж сцвярджаюць, што гісторыя барацьбы за выкананне гаспадаркай «Цяплічнае» санітарных норм мае як мінімум 5 гадоў. Валянціна Смаль, жыхарка Улукаўскага сельсавету:

«Яны апрацоўвалі гербіцыдамі бульбу. І вецер быў 15 метраў секунду, а яны не чакалі санітарнага разрыву з нашымі агародамі. У мяне вялікі пляц клубніц быў пашкоджаны, у людзей буракі, маліна. І мы не дамагліся ніякай кампенсацыі ад іх».

Праз год мясцовыя жыхары, ужо навучаныя ігнараваннем іх праблем з боку сельгаспрадпрыемства, запісваюць відэа, на якім трактар праводзіць работы за 25 метраў ад прыватных агародаў. Хоць паводле санітарных норм - павінна быць 50.

«А яны нам пішуць адказ, Ярмольчык, намеснік кіраўніка райвыканкама, што ўсё правільна».

«Як можна наогул гаварыць з гэтай уладай?»

Працяг - глядзіце ў відэа.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках