16 красавiка 2024, aўторак, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыетолаг распавяла, як пазбавіцца ад пачуцця голаду

3
Дыетолаг распавяла, як пазбавіцца ад пачуцця голаду

Сем спосабаў утаймавання голаду.

Каб утаймаваць свой апетыт, снедайце кожны дзень, піце зялёную гарбату без цукру і абавязкова высыпайцеся.

Людміла Дзенісенка, незалежны дыетолаг, чалец Еўрапейскай асацыяцыі вывучэння атлусцення распавяла «Сегодня» аб сямі спосабах утаймавання голаду.

Спосаб 1: «перакус» фізрастворам

Часцяком людзі блытаюць пачуццё голаду са смагай. Для таго, каб вада даўжэй затрымлівалася ў арганізме, можна дадаць у яе некалькі драбкоў солі. Цягам дня такога фізраствору можна выпіць 8-10 шклянак. Важна, каб агульны аб'ём солі ў такім напоі не перавышаў паловы чайнай лыжкі ў дзень. Не трэба піце залпам - лішнюю на гэты момант ваду арганізм проста выведзе і агулам яе дэфіцыт захаваецца, што прывядзе да ілжывага голаду, і апетыт разгуляецца зноў.

Спосаб 2: Зялёная гарбата без цукру, па тры кубкі на дзень

Зялёны чай варта піць толькі без цукру, пры чым тут трэба дакладна вытрымліваць рамкі паміж прыёмамі ежы. Гэты напой дыетолаг рэкамендуе ўжываць за паўгадзіны да ежы або праз 2,5 гадзіны пасля. Антыаксіданты, якія ўтрымліваюцца ў гэтым напоі, рэгулююць утрыманне ў арганізме гармону лептыну, які стрымлівае надмерны апетыт. Пры гэтым чай павінен быць строга свежазавараны. Інакш адбываецца акісленне антыаксідантаў, і яны губляюць названыя ўласцівасці.

Спосаб 3: Раніцай - кіслае вотруб'е

Каб ачысціць свой кішэчнік ад «адкідаў», дыетолаг рэкамендуе з'ядаць 2-3 дзелькі цытрыны (нашча з вадой) і 1-2 ст. л. вотруб'я праз 15 хвілін пасля гэтага.

Спосаб 4: Табу на сняданак у абед

Свой дзень трэба пачынаць сняданкам, інакш голад будзе назапашвацца.

Спосаб 5: Патрэбен сон

Недахоп сну чалавечы арганізм часта спрабуе кампенсаваць за кошт ежы. У выніку недахопу сну парушаецца энэргаабмен у клетках арганізма. Каб прывесці яго ў норму, мозг пачынае патрабаваць большай колькасці карысных рэчываў. Жаданне паесці павышаецца і таму, што пры недахопе сну настрой зніжаецца, і падняць яго можа задавальненне - ежа.

Спосаб 6: Солі не болей за 1 чайную лыжку

Апетыт стымулююць як звычайная соль, так і яе вытворныя ў прамыслова-апрацаваных прадуктах - глутамат натрыю, бікарбанат натрыю, ёдыд натрыю. Сумарная колькасць солі ва ўсіх прадуктах на дзень не павінна быць большай за 1 ч. л.

Спосаб 7: Ешце не часцей, чым 3 разы на дзень

Дробнае паступленне ў арганізм ежы спрыяе фармаванню інсулінарэзістэнтнасці, праз што апетыт разыгрываецца не на жарт. Прытым зверскім ён застаецца цягам не толькі дня, але і ўначы: арганізм, «глухі» да інсуліну, патрабуе падкінуць ежы, каб павысіць узровень глюкозы.

Раней мы пісалі, чаму важна есці прадукты зялёнага колеру. Напрыклад, прадукты зялёнай дыеты багатыя карыснымі рэчывамі і добра засвойваюцца, многія з іх утрымліваюць тартронавую кіслату, якая запавольвае працэс ліпагенезу - гэта значыць, ператварэння вугляводаў у тлушчы. Акрамя гэтага, яны нармалізуюць гарманальны баланс, падтрымліваюць здароўе скуры і печані, а таксама паляпшаюць кагнітыўныя функцыі і працу галаўнога мозгу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках