25 красавiка 2024, Чацвер, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыетолагі агучылі прадукты, якія надоўга падаўжаюць жыццё

7
Дыетолагі агучылі прадукты, якія надоўга падаўжаюць жыццё

Навукоўцы вывучылі звесткі больш 447 тысяч чалавек.

Вынікі свайго даследавання навукоўцы з Жаночага ўніверсітэта Брыгама Янга апублікавалі пасля вывучэння звестак больш за 447 тысяч чалавек, піша orthodox.od.ua.

Іх падзялілі на некалькі груп, кожная з якіх трымала розны рацыён і кармілася зусім рознымі прадуктамі. Пасля вывучэння атрыманых вынікаў, дыетолагі прыйшлі да высновы, што арганізму неабходнае рэгулярнае ўжыванне натуральных вугляводаў. Менавіта яны дазваляюць практычна ўсім органам паўнавартасна функцыянаваць на працягу ўсяго жыцця.

Галоўнаю карысцю ад натуральных вугляводаў, навукоўцы назвалі паляпшэнне імунітэту і пажыўную падтрымку арганізма пры барацьбе з інфекцыямі. Між іншым, гэта адбываецца за кошт мабілізацыі клетак і ўмацавання тканак, дзякуючы чаму людзі нашмат радзей хварэюць прастудай, грыпам ці ангінай.

Да прадуктаў, якія змяшчаюць вялікую колькасць натуральных вугляводаў, належаць бананы і яблыкі, фасоля і гарох, макароны з цвёрдых гатункаў пшаніцы, бульба і ямс, хлеб з цвёрдай мукі, а таксама крупы - аўсяная, грачаная і рысавая. Такую ежу навукоўцы рэкамендуюць ужываць рэгулярна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках