19 траўня 2024, Нядзеля, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь «скацілася» на 72-е месца ў рэйтынгу найлепшых краін свету

18
Беларусь «скацілася» на 72-е месца ў рэйтынгу найлепшых краін свету
Фота: bymedia

Усяго ў рэйтынгу пададзеныя 80 краін.

Беларусь заняла 72-е месца ў штогадовым рэйтынгу найлепшых краін свету, падрыхтаваным амерыканскім выданнем U.S. News & World Report. У параўнанні з рэйтынгам 2017 года, які ўлічвае дзясяткі розных параметраў, нашая краіна апусцілася на дзве пазіцыі сярод 80 краін, паведамляе ej.by.

Першае месца ў рэйтынгу заняла Швайцарыя, Канада і Нямеччына апынуліся на другім і трэцім радку, ЗША сталі сёмымі. Усяго ў рэйтынгу прыведзены 80 краін. Ніжэй за Беларусь у спісе знаходзяцца такія дзяржавы, як Пакістан, Лібан, Нігерыя, Іран, Ангола і Алжыр.

Кожная краіна U.S. News & World Report ацэньвалася паводле дзевяці катэгорыяў, якія складаліся з некалькіх падпараметраў. Кожны параметр ацэньваўся баламі паводле 10-бальнай шкалы. Сума балаў вызначала месца краіны ў агульным рэйтынгу.

Часопіс U.S. News & World Report быў заснаваны ў 1948 годзе і цягам дзесяцігоддзяў складае рэйтынгі ў ЗША. Пры гэтым методыка разлікаў, якую выкарыстаў часопіс, часта выклікала крытыку з боку шэрагу спецыялістаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках