17 траўня 2024, Пятніца, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр працы: Грошай на пенсіі не стае

47
Міністр працы: Грошай на пенсіі не стае
Фота: bymedia

Узносаў у пенсійны фонд у 2017 годзе будзе атрымана недастаткова.

Летась Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва недаатрымаў амаль 1,5 млрд рублёў за кошт сродкаў абавязковых страхавых узносаў, таму прыйшлося павялічыць трансферты з бюджэту. У гэтым годзе ў ФСАН зноў «дзірка». «Дэпутат» Андрэй Рыбак у сераду пацікавіўся ў міністра працы і сацыяльнай абароны Ірыны Касцевіч аб прычынах, паведамляе tut.by.

- Пры фармаванні праекта закона аб бюджэце на 2016 год вы ведаеце, якія параметры закладваліся па тэмпах росту ВУП, і адпаведна фонд заробку быў закладзены сумаю 34 млрд рублёў, але з улікам удакладнення прагнозу выканання [плана прыросту ВУП за 2016 год, які не быў выкананы, эканоміка ўпала на 2,6%] цалкам па-іншаму склаўся фонд заробку, ён атрымаўся 31 мільярд, што паўплывала на фармаванне даходнай часткі бюджэту. Гэта выключна эканамічны фактар, - сказала Касцевіч.

Яна адзначыла, што на 2017 г. таксама пастаўлены вялікія мэты ў павелічэнні заробку, але паказчыкі за першы квартал не настолькі вялікія.

Адказваючы на пытанне аб магчымасці паўтарэння сітуацыі 2016 года, міністарка сказала:

- Хутчэй за ўсё па 2017 годзе мы таксама атрымаем праблемы ў частцы субвенцый з рэспубліканскага бюджэту, таму што даходная частка фонду расце за кошт росту фонду заробкаў і росту занятых у эканоміцы. Вы ведаеце, якая пастаўлена задача, які ўзровень заробку трэба забяспечыць у сярэднім па краіне. Але тут трэба яшчэ забяспечыць і рост фонду заробкаў, а не толькі яго павелічэнне за кошт аптымізацыі колькасці.

Ірына Касцевіч адзначыла, што паводле вынікаў першага квартала дынаміка росту заробку дазваляе спадзявацца на тое, што ўнёскі ў ФСАН будуць атрыманы ў дастатковым аб'ёме.

Нагадаем, што ў пачатку года ў Фондзе сацыяльнай абароны Беларусі, з якога выплачваюцца пенсіі, стыпендыі і дапамогі, утварылася прыстойная дзірка - больш за 150 млн даляраў. Паводле звестак Міністэрства фінансаў, паступленні ў ФСАН у студзені-красавіку склалі 3,749 млрд рублёў, а выдаткі фонду склаліся сумаю 4,050 млрд, гэта значыць дэфіцыт склаў 301,1 млн руб. Паступленні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва ў студзені-красавіку скараціліся ў параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года на 62,1 млн рублёў (або на 1,6%).

Пры гэтым, як звяртаў увагу аналітык даследчай групы BusinessForecast.by Аляксандр Муха, фонд заробкаў беларускіх работнікаў па юрыдычных асобах усіх формаў уласнасці з сярэдняй колькасцю працоўных, якая перавышае 16 чалавек, у студзені-красавіку, наадварот, павялічылася на 457 млн рублёў (або на 5,7%).

Аляксандр Муха адзначыў, што існая сума дэфіцыту ФСАН пакуль выглядае ўмеранай і можа быць аплачаная за кошт прафіцыту бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання (+2,191 рублёў у студзені-красавіку 2017 годзе за выключэннем бюджэту Фонду сацабароны). З улікам распачатага з 1 студзеня 2017 г. цыклу павышэння пенсійнага ўзросту ў Беларусі экспэрт чакае пэўнага змяншэння дэфіцыту ФСАН.

«Аднак у перспектыве магчыма далейшае павышэнне пенсіённага ўзросту асобна для жанчын ва ўмовах значных выплат па замежнай і ўнутранай дзяржаўнай запазычанасці, якія будуць абмяжоўваць магчымасці рэспубліканскага бюджэту ў частцы аплаты дэфіцыту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва», - рэзюмаваў аналітык.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках