5 траўня 2024, Нядзеля, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ў справе бізнэсоўца Арбузава

7
Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ў справе бізнэсоўца Арбузава
Віталь Арбузаў

Топ-менеджэр кампаніі FENOX распавёў, што адбываецца на фірме пасля арышту яе ўладальніка.

Пасля затрымання 12 красавіка аднаго з найвялікшых прадпрымальнікаў краіны Віталя Арбузава тысячы супрацоўнікаў і кліентаў вялікага вытворцы аўтакампанентаў апынуліся ў становішчы непрыемнай няпэўнасці. Каб даведацца, як працуе група кампаній у гэтай сітуацыі, журналісты tut.by звязаліся з адным з топ-мэнэджараў FENOX.

«Сітуацыя некрытычная. Нягледзячы на тое, што Віталь Іванавіч Арбузаў і некаторыя з кіраўнікоў яшчэ застаюцца затрыманымі, прадпрыемствы групы кампаній працуюць у штатным рэжыме. Вытворчасць не спынялася і працуе паводле раскладу згодна з зацверджанымі планамі. Праца кантор была часткова прыпыненая 12 красавіка ў сувязі з правядзеннем аператыўных акцый, але ўжо 13 красавіка адміністрацыя прадпрыемстваў пачала аднаўляць дзейнасць для ўваходжання ў звычайны рэжым. Частка раней затрыманых супрацоўнікаў ужо адпушчаныя і вярнулася да сваіх службовых абавязкаў», - распавёў топ-мэнэджэр.

Ён адзначыў, што пакупнікі з разуменнем паставіліся да сітуацыі і далей даюць заяўкі на прадукцыю на ранейшых умовах, адпраўка ідзе без затрымак. Няма перапынкаў і ў пастаўках сыравіны і дэталяў.

«На гэты момант частка абмежаванняў у руху грашовых сродкаў знятая. Ва ўсіх прадпрыемствах групы FENOX няма нявыкананыя абавязкаў у выплаце падаткаў і перад банкамі. Частка заробку за сакавік ужо выплачаная. Вядома, што гэтага недастаткова для таго, каб не дапусціць сацыяльнай напружанасці, робіцца ўсё магчымае для выплаты заробку ў поўнай суме ўсім супрацоўнікам, якіх на прадпрыемствах групы кампаній у Беларусі налічваецца больш за 2500 чалавек», - падкрэсліў суразмоўца.

Ён адзначыў, што на рахунках прадпрыемстваў ёсць дастаткова грашовых сродкаў для выплаты заробку і працягу дзейнасці. «Працягваецца праца з кампетэнтнымі органамі для поўнага зняцця абмежаванняў на рахунках, і мы спадзяемся на спрыяльны разгляд гэтага пытання. Усё гэта дае перадумовы для захавання працоўных месцаў і працягу нармальнай працы»

Сам факт затрымання Віталя Арбузава ды іншых кіраўнікоў групы кампаній FENOX суразмоўца каментаваць не стаў.

Як раней паведамлялася, затрыманы 12 красавіка Арбузаў падазраецца ў ажыццяўленні з 2010 года супрацьпраўнай дзейнасці, звязанай з ухіленнем ад выплаты падаткаў, а таксама неправамерным атрыманнем з бюджэту падатку на дададзеную вартасць. Так, паведамляе КДК, падкантрольныя Арбузаву беларускія прадпрыемствы завышалі ў разы кошт імпартаванай прадукцыі, што дазваляла ім павялічваць выдаткі і памяншаць падаткаабкладаную базу для выплаты падаткаў. Акрамя таго, рэалізуючы ў Беларусі, Расеі, Украіне прадукцыю за гатоўку, яны выдавалі дакументы на экспарт тавараў заніжаным коштам, што дазваляла не толькі заніжаць даход, але і вяртаць з бюджэту ПДВ.

Набытыя тавары рэалізоўваліся таксама на адрас вялікіх прамысловых прадпрыемстваў у Беларусі, МАЗа, МЗКЦ, «Пеленг», а таксама ў Расеі, што пасля ўплывала на кошт вырабленай імі прадукцыі.

Арбузаў, № 11 у топ-200 самых уплывовых беларускіх бізнэсоўцаў паводле версіі «Ежедневніка», з'яўляецца старшынём рады дырэктараў Fenox Global Group, старшынём рады дырэктараў Fenox Venture Capital. У холдынг Fenox уваходзяць, сярод іншага, Fenox Automative Сomponents (выраб і дыстрыбуцыя аўтакампанентаў), Fenox Retail (сетка харчовых крам Preston), Fenox Construction (інвестыцыі ў нерухомасць).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках