20 красавiка 2024, Субота, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шуневіч: Кожнага 9 траўня мы з жонкай апранаем форму НКУС

340
Шуневіч: Кожнага 9 траўня мы з жонкай апранаем форму НКУС
ФОТА: Віталь Дэмбоўскі

Кіраўнік МУС Ігар Шуневіч чарговы раз патлумачыў свой выбар формы супрацоўніка НКУС на 9 траўня.

У інтэрв'ю «Советской Белоруссии» ён назваў гэта данінай павагі супрацоўнікам органаў унутраных справаў, якія працавалі ў няпросты пасляваенны час.

«Я апранаю яе кожны год 9 траўня. А мая жонка – агульнавайсковую форму часоў Вялікай Айчыннай. У гаражы МУС ёсць сапраўдны музейны экспанат – адноўлены аўтамабіль 1947 года выпуску. Пасля параду мы з жонкай сядаем у гэты «Віліс» і едзем па Менску, аддаючы даніну павагі ўсім супрацоўнікам органаў унутраных справаў, якія ваявалі, гінулі ці былі знявечаныя вайной. У гэтай форме яны працавалі ў цяжкі пасляваенны час, змагаліся з узброенымі бандамі, абаранялі людзей ад крымінальнікаў і нацысцкіх недабіткаў. Таму я ганаруся тым, што ў мяне ёсць абсалютна дакладная копія гэтай формы», – растлумачыў Шуневіч.

Ён таксама апавёў, што форму ён пашыў за свой уласны кошт, адзначае tut.by.

«Яна пашытая паводле сапраўдных старых лякалаў. Нават гузікі адлітыя на тым жа манетным двары, дзе іх рабілі ў тыя гады. Больш за тое, у мяне ёсць і поўны камплект экіпіроўкі – пачынаючы ад афіцэрскага планшэта і заканчваючы компасам часоў вайны. Толькі боты – новыя, затое з сапраўднай юфтавай скуры. Пры гэтым я не захапляюся ваеннай рэканструкцыяй, форму для сябе сшыў на ўнутраны імпульс, за ўласны кошт. І якраз дзеля таго, пра што ўжо сказаў, – паказаць, што памяць пра людзей, якія калісьці насілі гэтае абмундзіраванне, жывая і ўшанаваная і сёння», – падкрэсліў міністр.

ФОТА: Віталь Дэмбоўскі
Напісаць каментар 340

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках