У Мінабароны распавялі, колькі людзей звольнілі паводле справы Аляксандра Коржыча
10- 18.10.2017, 10:59
- 32,025
Дзякуючы рэакцыі СМІ і грамадству справу не змаглі «спусціць на тармазах».
За неўжыванне захадаў для прадухілення гібелі шарагоўца Аляксандра Коржыча з Узброеных сіл звольненыя пяць чалавек, яшчэ двое адхіленыя ад працы. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
«Як паведамлялася раней, шэраг службовых асоб 72 АНЦ звольнены з Узброеных Сіл за неўжыванне захадаў для прадухілення гібелі вайскоўца. У тым ліку начальнік 3-й школы падрыхтоўкі спецыялістаў [падпалкоўнік Аляксандр Чарноў], начальнік штаба - першы намеснік начальніка школы, камандзір вучэбнай роты, старшына медыцынскай і старшына вучэбнай роты», - распавялі ў міністэрстве.
Акрамя таго, двое адхіленыя ад працы. Гэта начальнік штаба - першы намеснік начальніка 72 АНЦ (палкоўнік Вячаслаў Шчарбін), а таксама начальнік медыцынскай службы цэнтра.
«Прадаўжаецца праверка ў 72 АНЦ. Адначасова вайсковым міністэрствам ажыццяўляецца комплекс захадаў, накіраваных на недапушчэнне здарэнняў», - дадалі ў міністэрстве.