28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Freedom House: У Беларусі няма свабоднага інтэрнэту

Freedom House: У Беларусі няма свабоднага інтэрнэту

Урад Беларусі выкарыстоўвае «закон аб СМІ» для блакавання навінавых сайтаў.

Амерыканская няўрадавая арганізацыя Freedom House апублікавала справаздачу Freedom on the Net 2016 (пераклад – tut.by).

Паводле даследавання, 67% інтэрнэт-карыстальнікаў жывуць у краінах, дзе зазнае цэнзуру крытыка ўрада, вайсковай і кіроўнай эліты. Беларусь па-ранейшаму знаходзіцца ў спісе краін з несвабодным інтэрнэтам, але крыху палепшыла свае пазіцыі.

Freedom House паведамляе, што за апошні год сітуацыя са свабодай інтэрнэту ў свеце пагоршылася. Калі раней у краінах з цэнзурай пражываў 61% сусветнага насельніцтва, то цяпер гэты паказчык вырас да 67%.

Паведамляецца, што павышэнне ўзроўню цэнзуры адбылося ў асноўным праз блакаванне ў шэрагу краін мэсэнджараў, якія выкарыстоўваюць шыфраванне пры перадачы звестак — WhatsApp і Telegram. Першы быў забаронены ў 12 краінах, другі — у чатырох.

Паводле звестак Freedom House, 27% карыстальнікаў сеткі пражываюць у краінах, дзе за размяшчэнне, капіяванне і нават «лайкі» публікацый можна быць арыштаваным.

Беларусь чарговым разам трапіла ў рэйтынг краін з несвабодным інтэрнэтам. У кампаніі з ёй знаходзіцца Расея, Кітай, Казахстан, Узбекістан, Турцыя, Іран, Сірыя і шэраг іншых краін.

У даследаванні гаворыцца, што «ўрад Беларусі выкарыстоўвае закон «Аб СМІ» для блакавання і запалохвання навінавых сайтаў, улады прадаўжаюць пераследваць і штрафаваць незалежных журналістаў, а таксама пашырылі свае тэхнічныя і юрыдычныя магчымасці для назірання за інтэрнэт-карыстальнікамі».

У 2016 годзе Беларусь атрымала 62 балы ў рэйтынгу, тады як годам раней у краіны было 64 балы (горш).

Даследаванне праводзілася з чэрвеня 2015 года да траўня 2016 года ў 65 краінах, у якіх пражывае 88% усіх інтэрнэт-карыстальнікаў. Паводле ацэнкі Freedom House, у 17 краінах інтэрнэт з'яўляецца свабодным. У пяцёрцы лідараў — Эстонія, Грузія, Канада, ЗША і Нямеччына. У спісе краін са свабодным інтэрнэтам таксама выявіліся Грузія і Арменія.

Яшчэ ў 28 краінах, у тым ліку ў Кыргызстане, Украіне і Азербайджане, інтэрнэт «часткова свабодны».

Нагадаем, што 2 лістапада «Рэпарцёры без межаў» назвалі Лукашэнку ворагам прэсы №2 у свеце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках