7 траўня 2024, aўторак, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Малчанаў выйдзе на свабоду 13 ліпеня

7
Палітвязень Малчанаў выйдзе на свабоду 13 ліпеня

Пасля выхаду на волю за палітвязнем установяць прафілактычны нагляд.

Аляксандр Малчанаў адбывае пакаранне ў калоніі ў Навасадах пад Барысавам і павінен выйсці на волю праз 5 дзён.

4 ліпеня ў калоніі адбылося пасяджэнне суда, на якім пастанавілі прызначыць Аляксандру Малчанаву паўгода прафілактычнага нагляду. Пра гэта паведаміла актывістка Таццяна Кім, якой тэлефанаваў Аляксандр Малчанаў пасля суда, перадае «Радыё Свабода».

«Ён вельмі засмучаны, так як прафілактычны нагляд руйнуе яго планы на аднаўленне ўжо ў гэтым годзе на вучобу ў Менску. Казаў, што да яго былі неаб'ектыўныя, аказвалі ціск на яго і на сведак. Называў прозвішча начальніка рэжымнага аддзела калоніі Алега Балабалава», - паведаміла Тацяна Кім.

Нагадаем, Аляксандр Малчанаў 9 красавіка 2012 года быў прысуджаны да аднаго з паловай году калоніі строгага рэжыму. Ён абвінавачваўся па ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж, учынены паўторна, або групай асобаў, або з пранікненнем у жыллё). Нібыта ён разам з Арцёмам Ігнацікавым выкралі металалом з тэрыторыі жодзінскага кавальскага завода цяжкіх штамповак. Пры гэтым Аляксандр Малчанаў сваёй віны ў крадзяжы не прызнаў. Палітвязень сказаў, што не разбіраў абсталявання, а толькі збіраў іржавыя металічныя прадметы на тэрыторыі цэха, які шмат гадоў не працуе.

Пасля таго як Малчанаў быў асуджаны па падзеях 19 снежня 2010 года, ён не мог нікуды ўладкавацца на працу. Яго нікуды не бралі, нягледзячы на тое, што раней ён працаваў на Барысаўскім рамонтна-механічным заводзе, «Гідраўзмацняльнік» і БАТЭ. Збор металалому быў адзіным спосабам яго заробку.

Аляксандр Малчанаў ў пачатку 2000-х быў актывістам руху «Зубр». Прымаў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 19 снежня 2010 г. Быў затрыманы 6 студзеня 2011 г. у сябе дома ў Барысаве. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках і ў абразе афіцыйнага сцяга, які ён сарваў з будынку КДБ.

2 сакавіка 2011-га суддзя Фрунзенскага суда Менска Таццяна Чаркас асудзіла Малчанава на 3 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакаранне ў калоніі № 15 Магілёва. Быў вызвалены ўказам Лукашэнкі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках