15 траўня 2024, Серада, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фатограф Антон Сурапін у «амерыканцы»

108
Фатограф Антон Сурапін у «амерыканцы»

Рэдактар BNP.by затрыманы на 72 гадзіны да высвятлення дачынення да «шведскага дэсанта».

Учора ўвечары маці Антона Сурапіна патэлефанаваў следчы, які паведаміў, што фатограф затрыманы на 72 гадзіны да высвятлення датычнасці да дэсанту плюшавых медзведзянятаў са шведскага самалёта. Зараз журналіст знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ, вядомым як «амерыканка».

Нагадаем, 13 ліпеня днём рэдактар сайта BNP.by паспеў паведаміць сайту charter97.org, што да яго з ператрусам прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Паводле яго слоў, супрацоўнікі спецслужбаў высвятлялі, адкуль у журналіста - стваральніка і рэдактара сайта Belarusian News Photos bnp.by - фатаграфіі шведскіх плюшавых медзведзянятаў. 4 ліпеня на сайце bnp.by з'явіліся эксклюзіўныя здымкі «мядзведжага дэсанта». Рэдактар тады напісаў, што яму даслаў фатаграфіі ананім, які жыве не ў Менску.

Напісаць каментар 108

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках